6 снежня 2025 года ў ДУА “Грабёнская сярэдняя школа Чэрвеньскага раёна” адбылося мерапрыемства ў фармаце віктарына - падарожжа «Беларусь у маім сэрцы». Падчас мерапрыемства вучні даведаліся колькі ў нашай краіне прыгожага і цікавага, колькі абласцей у Беларусі, якія прыродныя запаведнікі ёсць і дзе яны знаходзяцца. Падчас гульні «Якасці беларуса», рабяты на кожную літару слова «Патрыёт» называлі рысу характару, якая ўласцівая для кожнага беларуса. Таксама вучні адказвалі на пытанні віктарыны «Гэта ўсё – мая Беларусь» і прыйшлі да высновы, што хоць Рэспубліка Беларусь на карце займае не так ужо шмат месца, але па багацці прыроды і па прыгажосці пейзажаў яна можа паспрачацца са многімі дзяржавамі. А яшчэ пераканаліся, што на беларускай зямлі жылі і жывуць людзі, вядомыя ўсяму свету, якія сваімі добрымі справамі і дасягненнямі праславілі не толькі сябе, але і сваю краіну. Падарожжа прайшло ў атмасферы сяброўства і цікавасці.

