З гісторыі ўстановы адукацыі …
Гісторыя нашай установы адукацыі налічвае больш за 155 гадоў.
У лёсе кожнага чалавека ёсць свая ШКОЛА, якая вядзе не толькі ў краіну ведаў, але і вучыць жыццю, з’яўляецца вытокам станаўлення ўсебакова развітога чалавека. Наша ўстанова адукацыі – адна са старэйшых устаноў адукацыі у Чэрвеньскім раёне. У 2018 годзе адзначыла свій 155-гадовы юбілей. Але, нягледзячы на шаноўны узрост, яна па-ранейшаму маладая, невычэрпная на таленты, вынаходніцкую ініцыятыву, творчасць, навізну. У той жа час наша ўстанова адукацыі з’яўляецца захавальніцай традыцый, неацэннага педагагічнага вопыту, назапашанага выдатнымі настаўнікамі за яе больш чым векавую гісторыю. І, не дзіўна, што вялікая частка педагогаў нашай установы адукацыі – гэта яе ўчарашнія выпускнікі, якія ідуць па слядах сваіх настаўнікаў.
Грабёнка – адно з самых старажытных паселішчаў на тэрыторыі Чэрвеньскага раёна
Грабёнка - адно з самых старажытных паселішчаў на тэрыторыі Чэрвеньскага раёна. У пісьмовых крыніцах ўпершыню згадваецца ў XVII ст. У XVIII ст. належала царкве і ўваходзіла ў склад Мінскага павета Мінскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага. З 1773 г. – у складзе Расійскай імперыі. У XIXст. - першай чвэрці XX ст. Грабёнка з’яўлялася сялом і цэнтрам воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. Да другой паловы ХІХ ст. школы ў сяле не было.
1863 год
У сяле Грабёнка Ігуменскага павета было адкрыта Земскае аднакласнае народнае вучылішча.
1867год
Народнае вучылішча наведвалі 52 хлопчыкі і 6 дзяўчынак. Аднак многія вучніі з-за беднасці наведвалі вучылішча нерэгулярна.
1880год
Быў пабудаваны драўляны аднапавярховы будынак школы. Акрамя мясцовых, тут вучыліся дзеці і з навакольных вёсак.
1902 год
У спарваздачы інспектара С. Квасніцкага Мінскай дырэкцыі народных вучылішчаў, якая захоўваецца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь, адзначаецца, што ў Грабёнскім народным вучылішчы быў хор у складзе 25 вучняў і 8 дарослых. Хор карыстаўся папулярнасцю сярод мясцовых жыхароў. Кіравала хорам настаўніца Соф’я Іосіфаўна Смоліч. Пры вучылішчы працавала невялікая бібліятэка.
1902год
У спарваздачы інспектара С. Квасніцкага Мінскай дырэкцыі народных вучылішчаў, якая захоўваецца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь, адзначаецца, што ў Грабёнскім народным вучылішчы быў хор у складзе 25 вучняў і 8 дарослых. Хор карыстаўся папулярнасцю сярод мясцовых жыхароў. Кіравала хорам настаўніца Соф’я Іосіфаўна Смоліч. Пры вучылішчы працавала невялікая бібліятэка.
1917 год
У вучылішчы працавалі настаўнікамі Васіль Сой і Яўген Зяньковіч.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі Народнае вучылішча было пераўтворана ў працоўную школу 1-й ступені.
1922год
Пасля завяршэння грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі ў краіне разгарнулася вялікая работа па ліквідацыі непісьменнасці сярод насельніцтва. Паўсюль адкрываліся школы, уводзілася абавязковая пачатковая адукацыя. У гэты ж час у Грабёнскай школе працаваў гурток па ліквідацыі непісьменнасці дарослых.У самой школе налічвалася 53 хлопчыкі і дзяўчынкі, пры школе існавала бібліятэка.
1940-я гады
У гады Вялікай Айчыннай вайны школа не спыніла сваю дзейнасць.
1961 год
Прайшло ўрачыстае адкрыццё новага будынка школы.